Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка забараніў паказваць ва Ўкраіне расейскія фільмы


Пад дзеяньне закону патрапілі ўсе стужкі, створаныя пасьля 1 студзеня 2014 году.

Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка падпісаў закон, які забараняе паказ расейскіх фільмаў, зьнятых пасля 1 студзеня 2014 года. Папраўкі да закону «Аб кінематаграфіі» Вярхоўная Рада прыняла ў канцы сакавіка.

Паводле паправак да закону, ва Ўкраіне забароненая трансьляцыя фільмаў, вырабленых або ўпершыню паказаных ў Расеі пасьля 1 студзеня 2014 году. Закон падтрымалі 237 дэпутатаў Рады. Раней ва Ўкраіне забаранілі ўсе фільмы, вырабленыя фізычнымі або юрыдычнымі асобамі «дзяржавы-агрэсара», у якіх зьмяшчалася прапаганда сілавых структур Расеі.

«Мэтай законапраекту зьяўляецца ўдасканаленьне прававога мэханізму абароны нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны ў інфармацыйнай сфэры шляхам абмежаваньня ва Ўкраіне любых формаў прапаганды, якія выкарыстоўваюцца дзяржавай-акупантам», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да закону.

Аўтары падкрэсьлівалі, што закон павысіць узровень абароны нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны і «будзе спрыяць памяншэньню сэпаратысцкіх настрояў у грамадзтве», а таксама ўмацуе аўтарытэт дзяржавы.

Сьпікер Дзярждумы РФ Сяргей Нарышкін параўнаў забарону з падзеямі ў фашысцкай Нямеччыне і прапанаваў расейскім каналам у адказ больш паказваць фільмы, зьнятыя па творах украінскіх пісьменьнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG