Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Вячаславам Сіўчыкам працягнецца 3 траўня


Вячаслаў Сіўчык

Вячаслаў Сіўчык

У Цэнтральным судзе Менску 21 красавіка працягваўся разгляд адміністрацыйнай справы кіраўніка руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка.

Сіўчыка вінавацяць паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу — аб хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

Першае паседжаньне ў гэтай справе адбылося 19 красавіка. У той дзень суд вярнуў на дапрацоўку ў РУУС Цэнтральнага раёну складзеныя на Сіўчыка пратаколы.

Увечары 20 красавіка супрацоўнікі міліцыі зноў падпільнавалі Вячаслава Сіўчыка ў падʼезьдзе ягонага дому, уручылі копіі новых пратаколаў і позву на судовае паседжаньне 21 красавіка.

На судовыя слуханьні зьявіліся здымачныя групы дзяржаўных тэлеканалаў. Аднак падчас працэсу спадар Сіўчык хадайнічаў аб пераносе разгляду, бо ягоны адвакат зьехаў у камандзіроўку. Судзьдзя Вікторыя Шабуня хадайніцтва задаволіла і перанесла пасяджэньне на 3 траўня.

Вячаслаў Сіўчык сказаў:

«Ніякіх адміністрацыйных правапарушэньняў я не чыніў, і справа гэтая палітычная. Аднак улады хочуць ператварыць яе ў „хуліганку“, таму гэтак сьпяшаюцца».

XS
SM
MD
LG