Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бастунец: Лукашэнка бачыць ролю СМІ такой, якой яна была ў мінулым стагодзьдзі


Андрэй Бастунец

Андрэй Бастунец

У чарговым пасланьні да народу і Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка зьвярнуў увагу на СМІ:

«Паклёпу, розным інсынуацыям трэба даваць рашучы адпор. Некалі ў нас існаваў добры выраз: да штыка прыраўнаць пяро. І, дарэчы, усе кіраўнікі найбуйнейшых СМІ ў нас калісьці гэты штык насілі пры сабе. Але ці то штык падзатупіўся, ці то пяро згубілася. Вось гэтую баявітасьць, здольнасьць актыўна і прафэсійна весьці дыскусію, адстойваць канструктыўную пазыцыю сёньня як ніколі важна ўзяць на ўзбраеньне нашым газэтам, часопісам і тэлеканалам. Дарэчы, калі патрэбен штык — у нас гэтага дабра хапае, гэта да міністра абароны».

Кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец пракамэнтаваў выказваньне гэтак:

«Перадусім — гэта вяртаньне да савецкіх часоў: ацэнка месца і ролі СМІ, калі яны былі органамі дзяржаўных органаў. І вось гэтае — штык прыраўнаць да пяра — азначае, што кіраўнік дзяржавы бачыць ролю СМІ такой, якой яна была ў мінулым стагодзьдзі. І гэты пасыл адрасаваны перадусім дзяржаўным СМІ — гэта не гучыць наўпрост, але адчуваецца і дэманструе адносіны кіраўніка дзяржавы да мэдыясэктару ў краіне».

XS
SM
MD
LG