Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: Лукашэнка можа працаўладкаваць толькі 110 так званых дэпутатаў


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

У чарговым пасланьні да народу і Нацыянальнага сходу Аляксандар Лукашэнка закрануў тэму працоўнай занятасьці:

«Задача — штогод ствараць 50 тысяч працоўных месцаў. Падкрэсьліваю: усяго толькі 50 тысяч. Праўда, апошнім часам нам усё больш гавораць, што мільён трэба стварыць. Але гэта сьмешна».

Лідэр Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька так пракамэнтаваў Свабодзе словы Лукашэнкі:

«У нас, нашай партыі ёсьць праграма аб мільёне працоўных месцаў. Лукашэнка гэтую праграму пакрытыкаваў і заявіў, што трэба стварыць 50 тысяч. Ён так, відаць, і не разумее, што „Мільён новых працоўных месцаў“ — гэта праграма сыстэмных рэформаў у эканоміцы Беларусі. І гэта вырашае праблему ня толькі новых эфэктыўных працоўных месцаў, але і закранае фінансавую і падатковую сыстэмы, а таксама адукацыю — гэта комплекс рэформаў.

Што тычыцца задачы, пастаўленай Лукашэнкам, — стварыць 50 тысяч працоўных месцаў, — то ў варунках такой эканамічнай палітыкі гэта ня будзе зроблена. Самае вялікае, што ён здольны зрабіць, гэта працаўладкаваць 110 так званых дэпутатаў, якія адседзелі чатыры гады, ціснулі на кнопкі, кантракт скончыўся — вось іх Лукашэнка можа ўладкаваць. Усё астатняе, калі не мяняць эканамічную стратэгію і эканамічны курс, застанецца на ўзроўні той сытуацыі, якая існуе цяпер — мы будзем губляць старыя неэфэктыўныя працоўныя месцы і не атрымоўваць новых».

XS
SM
MD
LG