Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Протадыякан Кураеў: «Праваслаўе дазваляе хлусіць»


Протадыякан Андрэй Кураеў — місіянэр, грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, багаслоў, аўтар афіцыйнага падручніка па «Асновах праваслаўнай культуры» у Расеі. Пры гэтым ён — апанэнт шматлікіх герархаў Расейскай Праваслаўнай Царквы, вядомы сваім выкрыцьцём гомасэксуальных скандалаў у некаторых парафіях РПЦ і сваімі далёкімі ад артадаксальнасьці выказваньнямі.

У размове з Іванам Талстым, супрацоўнікам расейскай службы Свабоды, Кураеў выказаўся пра «адмысловую культуру» праваслаўя:

праваслаўе — гэта адмысловая культура, тут дазваляецца хлусіць

«Ведаеце, праваслаўе — гэта адмысловая культура, тут дазваляецца хлусіць. Культура камплімэнту, культура лісьлівасьці — гэта частка праваслаўнай культуры. Гэта значыць, запаведзь „ня сьведчы фальшыва“ — гэта не паклёпнічай, не кажы, чаго не было, пра чалавека. А вось сказаць дзяўчыне, што яна самая прыгожая ў сьвеце на дзень яе нараджэньня — можна, сказаць начальніку, што ён самы галерысты раб на галерах — таксама можна, або архірэю, што вы, уладыка, проста анёл нашай царквы, бяз вас тут бульбачка б не расла, бяз вашых малітваў».

Першая частка размовы

Другая частка размовы

Протадыякан Кураеў выказаў наступнае меркаваньне пра інтэрнэт:

«Інтэрнэт — гэта нейкая небясьпека адчалавечаньня. Тое, што я бачу ў сябе ў блогу штодня. Калі людзі хаваюцца за маскамі, за нікамі. Іначай у Фэйсбуку, дзе патрабуецца выразная ідэнтыфікацыя па імені і прозьвішчы. А вось, скажам, у Жывым Журнале, там напісаў любую абракадабру, нейкі „найк 785“, і пад гэтай абракадабрай ты выходзіш і пачынаеш гадзіць у чужым блогу, хаміць адкрыта. Гэта бывае. Тут я шчыра кажу, што я стаўлюся да юзэраў як да юзэраў, але не як да людзей. Калі вы ананімна зайшлі да мяне ў Жывы Журнал і хочаце быць прадстаўлены гэтай рэплікай, вы для мяне тоесныя гэтай рэпліцы. Таму, калі я знаходжу яе хамскай і недарэчнай, то вас тут ня будзе, у прасторы майго асабістага блогу. З чалавекам так нельга. Чалавек больш складаны за свой тэкст, чалавек больш складаны за сваю мамэнтальную рэакцыю. Чалавека нельга выкрэсьліваць з жыцьця, а вось ананімнага юзэра са свайго блогу можна выдаліць».

Цалкам гутарку чытайце тут.

XS
SM
MD
LG