Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскай каралеве Лізавеце — 90 гадоў, яна знаходзіцца на троне 64 гады


Брытанскай каралеве Лізавеце II сёньня спаўняецца 90 гадоў. Яна знаходзіцца на троне з 1952 году і зьяўляецца самым доўга кіруючым брытанскім манархам у гісторыі.

Як паведамляе служба навінаў BBC, у гонар юбілею каралевы ў Брытаніі пройдуць розныя ўрачыстыя мерапрыемствы, а сама Лізавета II, сярод іншага, зробіць шпацыр па Віндзарскім парку са сваім 94-гадовым мужам прынцам Філіпам.

Пасьля гэтага яна запаліць маяк — першы з больш чым 1000 маякоў у Брытаніі і за мяжой, якія будуць гарэць у гонар юбілею манарха.

Як паведамляе брытанская прэса, вечар чацьвярга Лізавета II мае намер правесьці ў коле сям’і.

Асноўныя ўрачыстасьці з нагоды 90-годзьдзя каралевы адбудуцца, як звычайна, у чэрвені, калі Лізавета II адзначае свой так званы афіцыйны дзень нараджэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG