Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне сытуацыю ва Ўкраіне


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і Фэдэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель абмеркавалі крызіс ва Ўкраіне па тэлефоне. Пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба Крамля.

Раней украінскія ўлады паведамілі, што трое салдат былі забітыя на ўсходзе краіны — гэта самыя цяжкія страты ў рэгіёне амаль за два месяцы.

Прэс-сакратар украінскай ваеннай апэрацыі Андрэй Лысенка 20 красавіка паведаміў, што вайскоўцы загінулі ў выніку мінамётнага абстрэлу ў кантраляваным Кіевам населеным пункце Маёрскае, разьмешчаным прыкладна за 35 кілямэтраў на поўнач ад Данецку. Паводле яго слоў, пяцёра салдат атрымалі раненьні на працягу апошніх 24 гадзін у выніку асобных інцыдэнтаў ўздоўж 500-кілямэтровай лініі фронту.

Гэтыя паведамленьні паступілі на фоне расту заклапочанасьці з-за парушэньняў спыненьня агню на ўсходзе Украіны, дзе баявыя дзеяньні паміж урадавымі войскамі і падтрыманымі Расеяй сэпаратыстамі з красавіка 2014 году забралі жыцьці 9100 чалавек.

XS
SM
MD
LG