Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік памочніка адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (USAID) па справах Эўропы і Эўразіі Джонатан Катц наведвае Менск 20–22 красавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба амэрыканскай амбасады.

У праграме знаходжаньня — сустрэчы ў міністэрствах замежных спраў і эканомікі, з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый і бізнэс-супольнасьці. Катц ужо сустрэўся з начальнікам упраўленьня Амэрыкі МЗС Алегам Краўчанкам. Бакі абмеркавалі «пытаньні разьвіцця супрацоўніцтва Беларусі і агенцтва», паведаміла прэс-служба зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі.

21 красавіка Катц адкрые канфэрэнцыю Venture Day, прысьвечаную праблематыцы вэнчурнага фінансаваньня. Тэматычны фокус канфэрэнцыі сёлета — тэхналёгіі для здаровай будучыні.

Катц абвесьціць пра новы праект USAID — «Пашырэньне доступу да вэнчурнага фінансаваньня ў Беларусі» (Aid-Venture). Агенцтва падтрымае пяцігадовы праект зь бюджэтам 2,5 млн. даляраў, нацэлены на рост стартапаў і пашырэньне ролі прыватнага сэктару ў беларускай эканоміцы.

Цяпер USAID чакае прапаноў у межах адкрытага конкурсу ад рэгіянальных і беларускіх камэрцыйных і некамэрцыйных недзяржаўных арганізацый.

Пра гэта інфармуе агенцтва БелаПАН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG