Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі сацыёляг: прэтэнзіі да ўлады будуць нарастаць


Колькасьць расейцаў, якія лічаць, што дзяржава не выконвае свае абавязкі, вырасла за год з 28% да 39% і вярнулася да ўзроўню да далучэньня Крыму, паведамляюць «Ведамасьці» са спасылкай на апытаньне «Левада-Цэнтру».

Толькі 18% апытаных ніякіх прэтэнзій да ўладаў ня маюць. Пры гэтым 49% апытаных упэўненыя, што яны свае абавязкі перад дзяржавай выконваюць.

З 8% да 16% вырасла колькасьць тых, хто бачыць у краіне нарастаньне хаосу, і з 8% да 14% — колькасьць расейцаў, якія характарызуюць сытуацыю як стагнацыю і застой.

«Людзі адчуваюць на сабе крызіс, але захоўваюць надзею, што сытуацыя зьменіцца: любыя добрыя навіны ўспрымаюцца з энтузіязмам, а дрэнныя — як часовыя», — лічыць палітоляг Аляксей Макаркін. Але грамадзтва упаўзае ў дэпрэсію і энтузіязм памяншаецца, лічыць ён.

«Калі не разгорнуць нейкую кампанію, дык прэтэнзіі да дзяржавы будуць нарастаць, але калі зноў паўстане лякальны канфлікт і яго атрымаецца пераадрасаваць на нейкія сілы, дык трэнд зноў зьменіцца. Важна ня тое, як цяжка жывуць людзі, а на каго кладзецца адказнасьць і якія пэрспэктывы », - лічыць намесьнік дырэктара «Левада-Цэнтру» Аляксей Гражданкін.

Раней былі апублікаваныя дадзеныя апытаньня, паводле якога, толькі ў 15% расейцаў ёсьць нагода для суму. Пераважная ж большасьць расейцаў — 83% — адчуваюць сябе шчасьлівымі людзьмі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG