Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея атрымала ад Украіны запыт на перадачу Саўчанкі


Міністэрства юстыцыі Расеі атрымала ад Украіны запыт на дакумэнты для перадачы асуджанай у Расеі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі. Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі Расеі.

«19 красавіка ў Мінюст Расеі па факсымільнай сувязі паступіў запыт Мінюсту Ўкраіны аб прадастаўленьні на падставе артыкулу 6 Канвэнцыі 1983 году (аб перадачы асуджаных асоб) дакумэнтаў, неабходных для разгляду перадачы асуджанай Саўчанкі на Ўкраіну для далейшага адбыцьця пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі», — паведаміла прэс-служба.

У міністэрстве адзначылі, што тэрмін разгляду падобных запытаў Канвэнцыяй не рэглямэнтуецца. Ёсьць шэраг іншых умоў. Напрыклад, асуджаны ня можа быць выдадзены, калі на яго радзіме суд не прызнае замежнага прысуду ( у дадзеным выпадку, вынесенага ў Расеі), або калі іншая дзяржава не гарантуе адпаведнае выкананьне вынесенага прысуду .

Раней сёньня сьпікер Савета фэдэрацыі РФ Валянціна Матвіенка заявіла, што яна не выключае магчымасьць абмену Саўчанкі на двух расіян, асуджаных ва Ўкраіне. Паводле Матвіенкі цяпер абмяркоўваецца прававая формула такога абмену, а палітычная воля ў Расеі на такі абмен ёсьць.

XS
SM
MD
LG