Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караблекрушэньне ў Міжземным моры магло прывесьці да гібелі 500 чалавек


Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Агенцтва ААН па справах бежанцаў паведаміла, што каля 500 чалавек могуць лічыцца загінулымі ў выніку караблекрушэньня ў Міжземным моры на мінулым тыдні.

Бедзтва адбылося паміж Італіяй і Лібіяй, як паведамілі тыя, хто быў выратаваны 16 красавіка гандлёвым караблём. Яны сказалі, што былі сярод 100 або 200 чалавек, якія пакінулі населены пункт каля Тобруку ў Лібіі на лодцы кантрабандыстаў.

Агенцтва паведаміла ў сваёй заяве 20 красавіка, што «пасьля пераходу па моры на працягу некалькіх гадзін, кантрабандысты, якія перавозяць людзей, спрабавалі перадаць пасажыраў на вялікія судны. Падчас аднаго з такіх манэўраў лодка перакулілася і затанула».

XS
SM
MD
LG