Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэджліс у Крыме забаранілі, не дачакаўшыся рашэньня Вярхоўнага суду


Палітычная карыкатура Аляксея Кустоўскага.
Палітычная карыкатура Аляксея Кустоўскага.

Рашэньне кантраляванай Расеяй пракуратуры Крыму прыпыніць дзейнасьць Мэджлісу крымскататарскага народу будзе мець юрыдычныя наступствы для членаў гэтага органу самакіраваньня, — лічаць праваабаронцы.

Як паведамляе рэсурс «Крым. Рэаліі», пракуратура Крыму не дачакалася рашэньня Вярхоўнага суду паўвыспы аб забароне Мэджлісу як экстрэмісцкай арганізацыі. Сваім рашэньнем Натальля Паклонскага, прызначаная Масквой пракурор Крыму, прыпыніла дзейнасьць органу самакіраваньня крымскататарскага народу, без заключэньня экспэртызы прызнаўшы яго «экстрэмісцкай» грамадзкай арганізацыяй. Ніводнага аргумэнту на карысьць такога рашэньня ведамства Паклонскай не прывяло. Тым ня менш, міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла Мэджліс ў сьпіс экстрэмісцкіх арганізацыяў.

Кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтру «Сава» (Масква) Аляксандр Вярхоўскі адзначае, што рашэньне пракуратуры Крыму прыпыніць дзейнасьць Мэджлісу пагражае яго членам адміністрацыйнай адказнасьцю.

«Цяпер гэта азначае, што любы чалавек, які дзейнічае ад імя Мэджлісу, можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці па артыкуле 20.28 КаАП (кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях). А калі яго забароняць, дык ўжо да крымінальнай па артыкуле 282.2 КК (крымінальнага кодэксу)», — заявіў Вярхоўскі.

Названы праваабаронцам артыкул кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях прадугледжвае штраф для арганізатараў ад адной да дзьвюх тысяч расейскіх рублёў, а для ўдзельнікаў — ад пяцiсот да адной тысячы рублёў. Гэта значыць, прадстаўнікі Мэджлісу ў Вярхоўным Судзе Крыму могуць быць падвергнутыя адміністрацыйнаму пакараньню толькі за сам факт свайго сяброўства ў Мэджлісе.

Нягледзячы на гэта, прадстаўнікі Мэджлісу ня маюць намеру пакідаць спробы даказаць у судзе, што Мэджліс абраны Курултаем крымскіх татараў, гэта значыць, фактычна, усім народам, а таксама абвергнуць абвінавачваньні Натальлі Паклонскай у «экстрэмізьме».

«Пакуль будзем на волі, будзем хадзіць на пасяджэньня суду! Калі Алаг дае нам выпрабаваньні, ён дасьць нам і сілы іх годна прайсьці!», — заявіў сайту «Крым. Реаліі» кіраўнік цэнтральнага выбарчага камітэту Курултаю Заір Сьмядляеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG