Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пісьменьнік Уладзімір Букоўскі абвясьціў галадоўку


Былы савецкі дысыдэнт Уладзімір Букоўскі, якога пракуратура Вялікабрытаніі падазрае ў вырабе і захоўваньні дзіцячай парнаграфіі, абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць свайго крымінальнага перасьледу.


Пра гэта ён паведаміў у сераду ў сваім блогу на сайце «Эхо Москвы».

Букоўскі заяўляе, што супраць яго вядзецца наўмысная кампанія дыскрэдытацыі і перасьледу. «Гэтая спэцапэрацыя ФСБ, у адрозьненьне ад мноства папярэдніх падобных спробаў, чамусьці актыўна падтрымліваецца праваахоўнымі органамі Вялікабрытаніі» — піша ён.

Пісьменьнік падкрэсьліў, што ягоная галадоўка працягнецца да таго часу, пакуль абвінавачаньні не будуць зьнятыя.

Уладзімір Букоўскі — адзін з самых непрымірымых крытыкаў ўнутранай і зьнешняй палітыкі Расеі і асабіста прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. У 2007 годзе ён вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Расеі, аднак яму было адмоўлена ў рэгістрацыі. У 2009 годзе Букоўскі увайшоў у палітраду апазыцыйнага руху «Салідарнасьць». З 1976 году пісьменьнік жыве ў Вялікабрытаніі. У красавіку 2015 года кэмбрыджская каралеўская пракуратура выставіла яму абвінавачаньне ў вырабе і захоўваньні «непрыстойных дзіцячых фатаграфій». У адказ Букоўскі падаў у суд на брытанскую пракуратуру, абвінаваціўшы яе ў паклёпе і перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG