Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўракамісія прапануе Эўрапарлямэнту і Радзе ЭЗ скасаваць візы для Ўкраіны


Эўрапейская Камісія прапануе перавесьці Ўкраіну ў сьпіс дзяржаваў, грамадзяне якіх могуць падарожнічаць у Шэнгенскую зону бязь візаў.

Гэтая прапанова зьяўляецца вынікам станоўчай ацэнкі, прадстаўленай Эўракамісіяй летась у сьнежні, у ёй, у прыватнасьці, утрымліваецца пацьверджаньне таго, што Ўкраіна удала выканала ўсе крытэрыі ў рамках пляну дзеяньняў па візавай лібэралізацыі.

У Эўракамісіі адзначаюць, што пасьля таго, як гэтая прапанова будзе прынятая Эўрапарлямэнтам і Радай ЭЗ, грамадзянам Украіны з біямэтрычным пашпартам больш ня трэба будзе афармляць візы пры паездках у Шэнгенскую зону тэрмінам да 90 дзён.

19 красавіка прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляў, што Эўракамісія падпіша і перадасьць заканадаўчыя прапановы да Эўрапарлямэнта і Рады Эўразьвязу па лібэралізацыі візавага рэжыму з ЭЗ для Ўкраіны ў бліжэйшыя «дні, а можа, нават гадзіны».

Украіна ў сакавіку завяршыла выкананьне патрабаваньняў пляну дзеяньняў па візавай лібэралізацыі, і Эўракамісія мае намер да канца красавіка выступіць з заканадаўчай прапановай адмяніць візы для кароткатэрміновых паездак грамадзян Украіны ў краіны «Шэнгену». Пасьля гэтую прапанову павінны зацьвердзіць Эўрапарлямэнт і парлямэнты ўсіх 28 краінаў-сябраў Эўразьвязу.

XS
SM
MD
LG