Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Гаазе адмяніў рашэньне аб выплаце $ 50 млрд акцыянэрам ЮКАСу


У сераду Акруговы суд Гаагі адмяніў рашэньне Трацейскага суду аб выплаце 50 мільярдаў даляраў былым акцыянэрам ЮКАСу.

Міхаіл Хадаркоўскі лічыць, што рашэньне суду ў Гаазе аб адмене выплаты Расеяй 50 мільярдаў даляраў па пазове акцыянэраў ЮКАС, сьведчыць аб тым, што «Захад вырашыў аслабіць ціск». Пра гэта экс-кіраўнік ЮКАСу напісаў у Твітэры.


У сераду Акруговы суд Гаагі задаволіў скаргу Расеі і адмяніў прынятае ў ліпені 2014 года рашэньне Трацейскага суду аб выплаце 50 мільярдаў даляраў былым акцыянэрам ЮКАСу. Акруговы суд палічыў, што арбітраж ня меў юрысдыкцыі ў дачыненьні да гэтага працэсу. Прадстаўнікі істцоў заявілі, што будуць абскарджваць рашэньне.

Раней прэс-сакратар экс-кіраўніка ЮКАСу Кюльле Піспанэн адпрэчыла абвінавачваньні Сьледчага камітэту, які заявіў, што прадпрымальнік незаконна набыў акцыі ЮКАСу. Яна таксама адзначыла, што Хадаркоўскі ўжо больш за дзесяць гадоў не зьяўляецца «бенефіцыярам ЮКАСу» і ня мае ніякага дачыненьня да пазову акцыянэраў кампаніі.

У Крамлі павіталі рашэньне аб адмене пастановы Трацейскага суда ў Гаазе аб выплаце Расіяй былым акцыянэрам ЮКАСу 50 млрд даляраў. Як заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, Масква з самага пачатку гэтага працэсу настойвала на тым, што рашэньне арбітражу «не ўлічвала важнейшыя аспэкты міжнароднага права». А менавіта той факт, як патлумачыў Пяскоў, што Расея не ратыфікавала Энэргетычную хартыю, на падставе якой акцыянэры ЮКАСу падалі судовыя пазовы.

XS
SM
MD
LG