Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нідэрляндзкі парлямэнт сёньня не паставіў на галасаваньне прапанову Сацыялістычнай партыі адмяніць ратыфікацыю дамовы пра асацыяцыю Эўразьвязу з Украінай.

Прапанова не змагла набраць большасьці. «За» прагаласаваў 71 дэпутат, «супраць» — 75. Сацыялістычная партыя, якая належыць да эўраскептыкаў, унесьла сваю прапанову неўзабаве пасьля рэфэрэндуму 6 красавіка. Тады большасьць выбарцаў — 61 працэнт удзельнікаў пры яўцы 32 працэнты — выказаліся супраць асацыяцыі з Украінай. Рэфэрэндум насіў дарадчы характар.

Але дамова пра асацыяцыю з Украінай пры гэтым ужо была ратыфікаваная 27 іншымі краінамі Эўразьвязу і ў папярэднім парадку была таксама ўхваленая ў абедзьвюх палатах парлямэнту Нідэрляндаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG