Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Японскі прафэсар праапэраваў «шчытавідку» у Берасьцейскай бальніцы


Прафэсар такійскага ўнівэрсытэту Казуа Шымізу правёў майстар-кляс па выдаленьні пухліны шчытавіднай залозы. Вучоны з сусьветным імем кажа, што «пасьля Фукусімы для нас вельмі важны беларускі вопыт».

Эндаскапічная апэрацыя была праведзеная ў Берасьцейскай абласной бальніцы 30-гадовай жыхарцы гораду Бяроза, паведамляе Белта. Пацыентка адчувае сябе добра, сёньня японскі прафэсар адведаў яе.

Арыгінальны мэтад апэратыўнага лячэньня шчытападобнай залозы з дапамогай эндаскапіі, гэта значыць без разрэзаў, прафэсар Шымізу вынайшаў амаль 20 гадоў таму. За гэты час ён правёў у Японіі больш як 800 такіх апэрацый, а цяпер вучыць сваім тэхналёгіям берасьцейскіх хірургаў. Японскі лекар хваліць тутэйшы мэдпэрсанал і кажа, што ўзровень тэхнічнага аснашчэньня тут параўнальны з Японіяй.

У Беларусі эндаскапічныя апэрацыі на шчытападобнай залозе выконваюцца толькі ў Берасьцейскай абласной бальніцы — да 60 на год. Па словах галоўнага лекара Артура Грыгаровіча, з кожным годам патрэба такіх апэратыўных умяшаньняў расьце. Даволі часта іх патрабуюць маладыя жанчыны. Захворваемасьць сярод жыхароў рэгіёну застаецца высокай. На дыспансэрным уліку стаіць каля 70 тысяч чалавек — 500 чалавек на 100 тысяч жыхароў дарослага веку.

XS
SM
MD
LG