Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 красавіка: Прэзэнтацыя кнігі Этгара Керэта «Сем добрых гадоў» у перакладзе на беларускую, абмеркаваньне справы Джона Сільвера


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Круглы стол па справе Джона Сільвера ( Эдуарда Пальчыса), заснавальніка сайту 1863.сom пройдзе ў офісе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3, пачатак а 12-й гадзіне). Пальчыс быў затрыманы расейскімі праваахоўнымі органамі.

У галерэі «Лябірынт» Нацыянальнай бібліятэкі адкрыюцца Дні Ізраілю. Пройдзе прэзэнтацыя кнігі Этгара Керэта «Сем добрых гадоў» у перакладзе на беларускую Сяргея Шупы ( пр. Незалежнасьці, 116, пачатак а 15-й).

Увечары ў Галерэі «Ў» пройдзе лекцыя ізраільскага пісьменьніка Этгара Керэта «Як пісаць кароткае апавяданьне» (пачатак у 18:30).

У Маладэчне раённы дом культуры запрашае на «Вячоркі» (вул. Лібава-Роменская, 71, пачатак у 18:30).


ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1653 — Олівэр Кромвэль разагнаў апазыцыю ў брытанскім парлямэнце.

1917 — у Менску адбыўся першы зьезд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту.

1922 — савецкі ўрад утварыў Паўднёва-Асэтынскую аўтаномную вобласьць на тэрыторыі Грузіі. Сталіцай стаў горад Цхінвалі.

1923 — Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР.

1960 — пачала трансьляцыі Віцебская студыя тэлебачаньня.

1968 — Deep Purple упершыню выступілі з канцэртам.

1972 — амэрыканскі карабель Апола-16, якім камандаваў Джон Янг, сеў на Месяцы.

2005 — дацкая грамадзкая арганізацыя «Эўрапейскі рух» назвала чалавекам году беларускага палітвязьня Міхаіла Марыніча.

У гэты дзень нарадзіліся:


570 — Мухамад, прарок, аўтар Карану.

1808 — Напалеон ІІІ, францускі імпэратар (1852-1871).

1834 — Юзаф Жылінскі, беларускі геадэзіст, дасьледчык Палесься.

1889 — Адольф Гітлер, кіраўнік Нямеччыны (1933-1945), ідэоляг нацызму.


У гэты дзень памерлі:


1910 — у веку 19 гадоў Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец. Свой адзіны зборнік «Вянок» яму прысьвяціў Максім Багдановіч, пазначыўшы, што гэта вянок на магілу Сяргея Палуяна.

Цытата

Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Хоць сьвет і людны, і шырокі, —
Ты быў, як месяц, адзінокі.

З трыялету Максіма Багдановіча «Сяргею Палуяну».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG