Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і НАТО аднаўляюць кансультацыі, упершыню пасьля Крыму


Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг заявіў, што эўраатлянтычны альянс і Масква абмяркуюць «небясьпечныя паводзіны» расейскіх самалётаў, якія манэўравалі побач з амэрыканскім самалётам-выведнікам і ракетным эсьмінцам.

Абодва бакі павінны сустрэцца на гэтым тыдні для першага афіцыйнага пасяджэньня Рады Расея-НАТО за два гады.

Заплянаванае на 20 красавіка пасяджэньне Рады Расея-НАТО абмяркуе два выпадкі ў Балтыйскім моры на мінулым тыдні, калі расейскія ваенныя самалёты зьдзяйсьнялі аблёты амэрыканскага эсьмінца «Дональд Кук» і зрабілі тое, што Вашынгтон назваў «бессыстэмнымі і агрэсіўнымі манэўрамі» паблізу амэрыканскага самалёта падчас палёту ў міжнароднай паветранай прасторы.

«Непрафэсійныя і небясьпечныя паводзіны расейскіх самалётаў... падкрэсьліваюць важнасьць адкрытых ваенных ліній сувязі, прадказальнасьці і зьніжэньня рызыкі», — заявіў сёньня Столтэнберг ў Люксэмбургу.

Сустрэча на ўзроўні паслоў у Брусэлі будзе першай такога кшталту кансультацыяй, паколькі НАТО прыпыніла ўсё практычнае супрацоўніцтва з Масквой у красавіку 2014 году пасьля ваеннага захопу Расеяй Крымскай паўвыспы ва Ўкраіны.

XS
SM
MD
LG