Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юля Сьцяпанава працягвае галадоўку салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай


Юлія Сьцяпанава
Юлія Сьцяпанава

Актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Юля Сьцяпанава будзе працягваць галадоўку ў знак салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай. Хаця зьняволеная ў Расеі ўкраінская лётчыца 19 красавіка спыніла галадоўку пасьля тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

«Я абʼявіла галадоўку ня разам з Надзеяй Саўчанкай, а ў знак салідарнасьці з Надзеяй. Тое, што яна спыніла галадоўку я, безумоўна, вельмі рада і гэта падтрымліваю. Але пакуль яе не адпусьцілі, я ня бачу сэнсу спыняць сваю галадоўку. Я прызначыла сабе тэрмін да 1 траўня, але ня ведаю, вытрымаю я ці не. Мяне ўзрадавала навіна, што Надзея спыніла галадоўку, але я спыняцца ня буду», — сказала карэспандэнту Свабоды Юля Сьцяпанава.

Актывістка адзначыла, што не вылучае ніякіх патрабаваньняў.

«Гэта проста акцыя салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай. Па абʼектыўных прычынах я не магу прысутнічаць на пікетах у яе падтрымку, таму вырашыла такім чынам падтрымаць».

Юля Сьцяпанава пачала галадоўку 18 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG