Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кучма возьме ўдзел ў Кантактнай групе праз відэа


20 красавіка ў Менску пройдзе чарговае пасяджэньне Кантактнай групы ў справе ўрэгуляваньня сытуацыі ў Данбасе.

«Прадстаўнік Украіны ў Кантактную групе Леанід Кучма прыме
ўдзел у пасяджэньні ў рэжыме відэаканфэрэнцыі», — паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» прэсавая сакратарка былога ўкраінскага прэзыдэнта Дар'я Аліфер.

Чакаецца, што ў працы Кантактнай групы возьмуць удзел прадстаўнікі Ўкраіны ў гуманітарнай падгрупе першы віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ірына Герашчанка і Віктар Медвядчук, прадстаўнік Кіева ў палітычнай падгрупе Раман Бясьсмертны ды іншыя.

Кантактная група ў справе ўрэгуляваньня сытуацыі ў Данбасе складаецца з прадстаўнікоў Украіны, АБСЭ і Расейскай Фэдэрацыі.

XS
SM
MD
LG