Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Будаўнік, які пытаўся Пуціна пра затрымку заробкаў, арыштаваны і абвясьціў галадоўку


Антон Цюрышаў, супрацоўнік Ціхаакіянскай мостабудаўнічай кампаніі, быў прызнаны вінаватым у адміністрацыйным правапарушэньні — хуліганстве, і асуджаны да пяці сутак пазбаўленьня волі.

У спэцпрыёмніку для адміністрацыйна затрыманых у Прымор’і ён абвясьціў галадоўку, патрабуючы свайго вызваленьня, — як паведамляе рэгіянальны выпуск газэты «Коммерсант».

Цюрышаў праславіўся пасьля таго, як падчас мінулагодняй «наўпроставай лініі» з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным задаў яму пытаньне аб запазычанасьці па заробку работнікам ТМК.

Напярэдадні сёлетняй «наўпроставай лініі» з Пуціным Цюрышава затрымалі быццам бы за тое, што ён выкарыстаў нецэнзурную лексыку ў грамадзкім месцы.

XS
SM
MD
LG