Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лойка пра затрыманьне Сіўчыка: Канец лібэралізацыі, вяртаецца старая практыка


Наста Лойка

Наста Лойка

Лідэра руху салідарнасьці «Разам» Вячаслава Сіўчыка сярод ночы затрымалі ў пад’езьдзе ўласнага дому супрацоўнікі міліцыі, сарваўшы верхняе адзеньне, зьбіўшы і закаваўшы ў кайданкі.

Суд над зьбітым уначы Вячаславам Сіўчыкам пачнецца аб 11-ай гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну. На яго складзеныя два пратаколы — за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.

«Гэта сыгнал пра тое, што сытуацыя зьмяняецца, што больш няма нават умоўнай лібэралізацыі. Тое, што мы адсочвалі апошнім часам, прынамсі, у Менску, выглядала як абсалютная забарона на фізычнае затрыманьне актывістаў. Часам даходзіла да абсурду, як у выпадку зь Вячаславам Касінеравым. Ён вешаў расьцяжку на браму Сьледчага камітэту, да яго падыходзяць, складаюць цягам гадзіны пратакол і адпускаюць. Хаця там былі і фаеры, і расьцяжка.

А ў выпадку зь Вячаславам Сіўчыкам зусім па-іншаму. Яго чакалі ноччу ў пад’езьдзе. Была калатнеча, яго зьбілі, адштурхнулі жонку, якая выйшла ў пад’езд. Потым яго трымаюць у РУУС, складаюць пратаколы за хуліганства і непадпарадкаваньне, а цяпер зьбіраюцца судзіць. Усё гэта выглядае як вяртаньне старой практыкі», — сказала Свабодзе праваабаронца Наста Лойка.

Як паведаміла жонка актывіста Ганна Сіўчык, як адзіны сьведка затрыманьня яна хацела б выступіць у судзе. Ганна мяркуе, што Вячаслава Сіўчыка затрымалі за ягоную актыўную грамадзка-палітычную дзейнасьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG