Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Х’юстан у штаце Тэхас з-за паводкі аб’яўлены зонай бедзтва


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Губэрнатар Тэхасу Грэг Эбат увёў надзвычайнае становішча ў найбуйнейшым горадзе штата Х’юстане, дзе ў выніку паводкі загінулі чатыры чалавекі.

Прычынай магутнай паводкі сталі праліўныя дажджы — паводле дадзеных мэтэаролягаў, за адзін толькі панядзелак у горадзе выпала 44,7 сантымэтраў ападкаў. У адным з раёнаў зафіксаваны рэкордны ўздым узроўню вады — 12 мэтраў.

У цэнтры Х’юстана рэкі выйшлі зь берагоў, затапіўшы больш за тысячу дамоў і пакінуўшы безь сьвятла 70 тысяч чалавек. 1200 чалавек эвакуяваныя з зоны бедзтва. Буйны гандлёвы цэнтар пераабсталяваны пад часовы прытулак.

Гарадзкія ўлады рэкамэндуюць аўтамабілістам пазьбягаць моцных вадзяных плыняў: як мінімум адзін з загінулых быў знойдзены ў затопленым аўтамабілі, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Яшчэ адну небясьпеку для людзей уяўляюць атрутныя зьмеі і казуркі, якія ў вялікай колькасьці плаваюць на паверхні вады.

Па словах мэра Х’юстана Сільвэстра Тэрнэра, у аўторак дажджы павінны саслабець.

XS
SM
MD
LG