Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст Расеі забараніў дзейнасьць Мэджлісу крымскіх татараў


Міністар юстыцыі Расеі Аляксандар Канавалаў.

Міністар юстыцыі Расеі Аляксандар Канавалаў.

Прадстаўнікі крымска-татарскага народу называюць рашэньне злачынным.

Міністэрства юстыцыі Расеі ўключыла Мэджліс крымска-татарскага народу ў сьпіс экстрэмісцкіх арганізацый і прыпыніла яго дзейнасьць. Як паведамляецца на сайце ведамства, такое рашэньне было прынятае на падставе рашэньня пракурора анэксаванага Крыму Натальлі Паклонскай.

Раней міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла рашэньне Паклонскай аб спыненьні паўнамоцтваў Мэджлісу крымска-татарскага народу, падкрэсьліўшы, што яно разбурае адно зь нешматлікіх пазасталых правоў меншасьцяў, якія павінны карыстацца абаронай дзяржавы.

Самі прадстаўнікі крымска-татарскага народу назвалі рашэньне пракурора Крыму «злачынным».

XS
SM
MD
LG