Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерусаліме адбыўся выбух у аўтобусе, 16 параненых

абноўлена

Архіўнае фота. 10 студзеня 2013 году.
Архіўнае фота. 10 студзеня 2013 году.

Паліцыя не выключае, што аўтобус ў Ерусаліме маглі падарваць тэрарысты. Пра гэта паведамляе газэта «Jerusalem Post».

«Інцыдэнт расьсьледуецца, паліцыя не выключае верагоднасьць тэракту і просіць грамадзян праяўляць пільнасьць», — піша газэта.

Паводле апошніх зьвестак, сёньня ў выніку выбуху ў аўтобусе ў Ерусаліме раненьні атрымалі 16 чалавек. Як дадала газэта, выбух адбыўся ў пустым аўтобусе, раненьні атрымалі пасажыры аўтобусу, які праяжджаў побач.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG