Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Данбасе ўкраінскі снайпэр забіў баевіка «ЛНР» зь Беларусі


Баявік "ЛНР" зь Беларусі з пазыўным "Юпітэр"

Баявік "ЛНР" зь Беларусі з пазыўным "Юпітэр"

15 красавіка ля сяла Жалабок (Луганская вобласьць) са снайпэрскай вінтоўкі быў забіты баявік з пазыўным «Юпітэр».

Як пішуць у сэпаратысцкіх суполках у сацсетках, сапраўднае імя «Юпітэра» — Андрэй. Ён беларус, зь Менску.

«Гэта Юпіцер... Андрэй зь Менску... прыехаў сюды, калі стала зусім горача ў студзені 2015 г. Ваяваў пад Дэбальцавам. Потым у асобным выведным узводзе ў брыгадзе «Призрак», — пішуць у адной з сэпаратысцкіх суполак.

Пра сьмерць «Юпітэра» паведамляюць у сацсетках і баевікі — ягоныя таварышы па службе.

Свабода будзе спрабаваць высьветліць прозьвішча «Юпітэра» і дэталі ягонай біяграфіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG