Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Латушка сустрэўся з д’Артаньянам і іншымі мушкецёрамі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка сустрэўся зь сябрамі Асацыяцыі мушкецёраў і сам атрымаў тытул Ганаровага сябра гэтай асацыяцыі.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе МЗС Беларусі, 16 красавіка амбасадар Беларусі быў прыняты кіраўніком асацыяцыі Амэр дэ Мантэск’ё д’Артаньян, які на працягу многіх гадоў быў сэнатарам Францыі і дэпутатам Эўрапарлямэнту.

Перад сябрамі асацыяцыі Латушка правёў прэзэнтацыю эканамічнага і турыстычнага патэнцыялу Беларусі, быў паказаны фільм пра Рэспубліку Беларусь.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасьць аб арганізацыі візыту сябраў Асацыяцыі мушкецёраў і прадстаўнікоў дзелавых колаў Францыі ў Беларусь дзеля ўсталяваньня гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG