Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забужка параўнала цяперашнюю Рэспубліку Беларусь з «ДНР» і «ЛНР»


Аксана Забужка

Аксана Забужка

Украінская пісьменьніца Аксана Забужка: Масква ўзяла Беларусь у палон «без адзінага стрэлу».

Пра гэта яна напісала ў сваёй калёнцы на сайце Deutsche Welle, прысьвечанай візыту ў Кіеў беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч і адрозьненьням Беларусі ад Украіны.

Забужка падкрэсьлівае, што ад Лукашэнкі Масква ўжо ў першы год яго праўленьня «гуляючы» атрымала ўсё тое, чаго нават «агнём і мячом» ніяк не даб’ецца ад афіцыйнага Кіева: расейская мова стала другой дзяржаўнай, мільёны беларусаў не разумеюць мовы сваіх продкаў, нацыянальная сымболіка заменена на савецкую.

Таму, на думку Забужкі, Беларусь варта параўноўваць не з Украінай, дзе былі тры Майданы, а з «ДНР» і «ЛНР».

«ДНР... ЛНР... РБ... Калі разглядаць беларускую дыктатуру ў гэтых каардынатах — як краіну („рэспубліку“!), дзе ў 1994-м Масква гладка і бесьперашкодна правяла пад маскай выбараў мірны путч і паставіла гаўляйтэрам мясцовую інкарнацыю Захарчанкі-Платніцкага (сацыяпатычнага старшыню калгаса), — шмат што становіцца на свае месцы. У адрозьненьне ад Абхазіі і Прыднястроўя, Беларусь была ўзята ў палон „без адзінага стрэлу“: як адпісвала адна кандыдатка ў дыктатары, якая ў свой час прайграла тэндэр Януковічу, — „ніводзін танк ня выйшаў з казармы“. Больш за тое, ніхто спачатку наагул нічога не зразумеў», — піша Забужка.

Паводле слоў пісьменьніцы, у Менску, у адрозьненьне ад Кіева, усё «прайшло па пляне»: «дваццаць гадоў стагнацыі, паліцэйскі парадак і чысьціня на вуліцах, сьмяротнае пакараньне і ўсеўладзьдзе КДБ, датацыйная эканоміка, фіктыўныя грошы, татальная русыфікацыя» і г.д.

«Дваццацігадовая „мыльная бурбалка“ завісла на так і не рэалізаваным зь сярэдзіны 1990-х абяцаньні „новай саюзнай дзяржавы“, якая без Украіны ня мела сэнсу (прыйшлося адкладаць — спачатку ў 2004-м, далей да 2014-га...), — і на паталягічнай амбіцыі аднаго-адзінага чалавека, якога называюць бяз сораму так, як гэта магчыма толькі ў наскрозь патэрналісцкіх супольнасьцях — „бацькам“ (!)», — падкрэсьліла яна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG