Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па-беларускаму


Бэрта Марызо, «Калыска» (1872). Фрагмэнт.

Бэрта Марызо, «Калыска» (1872). Фрагмэнт.

— Па-беларускаму «дзякуй», а не «спасіба», — павучае ў аўтобусе маладая маці дачку.

Малая ўслухоўвацца ў беларускамоўныя абвесткі прыпынкаў і згадкі пра павагу да старэйшых. На хвіліну сьцішваецца.

— А ў школе настаўніца гаворачы пра «папу» назвала яго «татам», — стаміўшыся ад маўчаньня, дзяўчо зьвяртаецца да мамы. — Гэта таксама па-беларускаму?

— Анягож! — адказвае маці.

— А яшчэ на ўроку казалі «Увага». Гэта таксама па-беларускаму? — не сунімаецца малая.

Ейная маці сьцьвярджальна ківае галавою.

— Гэта «вніманіе». Я ведаю. Толькі настаўніца казала, што нада, мама, гаварыць не па-беларускаму, а па-беларуску. Гэтак правільна.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG