Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля расейскай амбасады заплянаваны пікет у падтрымку Саўчанкі


Акцыя салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай каля амбасады Расеі ў Менску 21 сакавіка 2016 году
Акцыя салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай каля амбасады Расеі ў Менску 21 сакавіка 2016 году

Актывісты апазыцыі рыхтуюць сёньня ў 12.30 пікет каля будынку расейскай амбасады ў Менску ў падтрымку запалоненай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Суд Расейскай Фэдэрацыі прысудзіў украінскую ваенную лётчыцу Надзею Саўчанку да 22 гадоў пазбаўленьня волі нібыта за саўдзел у забойстве расейскіх журналістаў на Данбасе.

На знак пратэсту супраць несправядлівага рашэньня Надзея Саўчанка абвясьціла 6 красавіка сухую галадоўку.

Адвакаты лётчыцы паведамляюць, што яе сілы на зыходзе.

Адзіночныя пікеты каля амбасады Расеі напярэдадні правялі грамадзкія актывісткі Вольга Мікалайчык і Надзея Гарачка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG