Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніжняя палата парлямэнту Бразыліі прагаласавала за пачатак працэдуры імпічмэнту прэзыдэнта Русэф


Ніжняя палата парлямэнту Бразыліі галасуе па імпічмэнце прэзыдэнта краіны, 17 траўня 2016 году

Ніжняя палата парлямэнту Бразыліі галасуе па імпічмэнце прэзыдэнта краіны, 17 траўня 2016 году

Ніжняя палата парлямэнту Бразыліі прагаласавала за пачатак працэдуры імпічмэнту прэзыдэнта краіны Дылмы Русэф, якую падазраюць у махінацыях са сродкамі дзяржбюджэту. Як перадае ВВС, 367 пры неабходных 346 дэпутатаў выказаліся за імпічмэнт прэзыдэнта, 167 прагаласавалі супраць.

Далей пытаньне будзе разглядаць сэнат (верхняя палата Кангрэсу).

Прыхільнікі Русэф з Працоўнай партыі назвалі спробу імпічмэнту парлямэнцкім пераваротам супраць дэмакратычна абранага прэзыдэнта Бразыліі.

Адстаўка Русэф можа пакласьці канец 13-гадоваму праўленьню левай Рабочай партыі.

XS
SM
MD
LG