Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня суд у Кіеве абвесьціць прысуд ГРУшнікам Ерафееву і Аляксандраву


Яўген Ерафееў (зьлева) і Аляксандар Аляксандраў

Яўген Ерафееў (зьлева) і Аляксандар Аляксандраў

Галасееўскі раённы суд Кіева абвесьціць сёньня прысуд расейскім вайскоўцам Яўгену Ерафееву і Аляксандру Аляксандраву. Як паведаміў раней судзьдзя Мікалай Дзідык, які старшынюе па справе, рашэньне суду чакаецца прыкладна пасьля 14:00.

15 красавіка падчас судовых спрэчак бакоў Яўген Ерафееў і Аляксандар Аляксандраў у сваім апошнім слове перад прысудам папрасілі суд прызнаць іх невінаватымі.

У той жа час пракуроры просяць для расейцаў 15 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць воінскія пасады на тры гады.

16 мая мінулага году расейскія спэцназаўцы Аляксандар Аляксандраў і Яўген Ерафееў былі затрыманыя ў зоне правядзеньня баявых дзеяньняў на Данбасе паблізу гораду Шчасьце Луганскай вобласьці. Пракуроры прад’явілі абодвум аднолькавыя абвінавачваньні: у незаконным перасячэньні мяжы, і, сярод іншага, абвінавацілі ў забойстве ваеннага.

Расейскім спэцназаўцам, якіх таксама называюць супрацоўнікамі Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня (ГРУ) Узброеных сіл Расеі, інкрымінуюць яшчэ і тэрарыстычны напад на пазыцыі 92-й брыгады, якія ахоўвалі ЦЭЦ у горадзе Шчасьце. Спачатку Ерафееў і Аляксандраў назваліся расейскімі вайскоўцамі, але на судзе адмовіліся ад паказаньняў.

Аляксандрава і Ерафеева лічаць галоўнымі прэтэндэнтамі для абмену на ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі, у прыватнасьці Надзею Саўчанку.

XS
SM
MD
LG