Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта маркі Brent патаньнела на 6% пасьля перамоваў у Досе


Цана чэрвеньскага ф’ючэрса нафты маркі Brent у першыя хвіліны таргоў на Лёнданскай біржы ICE ў панядзелак, 18 красавіка, апусьцілася да ўзроўню 40,16 даляраў за барэль.

У Катары ў нядзелю на перамовах краінаў-экспартэраў нафты не ўдалося дасягнуць пагадненьня аб замарозцы аб’ёмаў яе здабычы для стабілізацыі цэнаў. Пра гэта паведаміла агенцтва Bloomberg, якое адзначае, што няздольнасьць краінаў-экспартэраў дасягнуць згоды аб абмежаваньні здабычы «падрывае пэрспэктывы скаардынаваных дзеяньняў» для выхаду з крызіснай сытуацыі.

Прадстаўлены ў Досе для падпісаньня праект пагадненьня аб замарозцы нафтаздабычы ўключаў у сябе пункт, які прадугледжваў, што пагадненьне можа быць падпісанае толькі пры згодзе ўсіх удзельнікаў перамоваў.

На канфэрэнцыю ў Досе прыбылі прадстаўнікі 16 нафтаздабываючых краінаў, у тым ліку і тыя, якія не ўваходзяць у АПЕК (OPEC), як, напрыклад, Расея.

XS
SM
MD
LG