Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавы саміт у Катары: непрымірымыя рознагалосьсі


На саміце нафтаздабываючых краін у сталіцы Катару Досе паміж удзельнікамі сустрэчы выявіліся істотныя разыходжаньні з нагоды той ролі, якую на сусьветным рынку нафты адыгрывае Іран, паведамляе Бі-Бі-Сі.

На сустрэчы павінна вырашацца пытаньне зьніжэньня аб’ёмаў здабычы, паколькі, як лічыць Сырыя, гэта дапаможа павысіць цэны, якія істотна зьнізіліся з сярэдзіны 2014 году.

Аднак Іран ня згодны ісьці на скарачэньне здабычы нафты і байкатуе цяперашні саміт.

Сырыя раней ужо заяўляла, што ня будзе зьніжаць аб’ёмы здабычы, калі гэтага ня зробіць Іран, і менавіта гэтае пытаньне апынуўся ў цэнтры рознагалосьсяў у Досе.

Гэтая сустрэча ня лічыцца афіцыйным самітам АПЭК, аднак асноўныя ўдзельнікі гэтай арганізацыі на ёй прысутнічаюць, як і некаторыя краіны, якія не зьяўляюцца ўдзельнікамі АПЭК, у прыватнасьці, Расея.

Цана на нафту на міжнародных рынках ўпала больш чым удвая ў параўнаньні з 2014 годам, хоць за апошнія некалькі тыдняў яна пачалася падымацца.

З-за адсутнасьці кансэнсусу з Іранам удзельнікі сустрэчы не змаглі дамовіцца аб скарачэньні здабычы нафты і толькі абяцалі не павышаць цяперашні ўзровень здабычы.

Нават гэта, аднак, прывяло да павышэньня коштаў на нафту. Сёлета цана падала да 27 даляраў за барэль. На гэтым тыдні цана барэлю амаль дасягнула адзнакі 45 даляраў, бо трэйдэры спадзяюцца, што вытворцам удасца дасягнуць нейкага пагадненьня.

У 2014 годзе кошт аднаго барэлю нафты дасягаў 115 даляраў.

XS
SM
MD
LG