Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі тысячы бэльгійцаў выйшлі на Марш супраць тэрарызму


У Брусэлі каля сямі тысяч гараджанаў у нядзелю правялі «Марш супраць тэрору і нянавісьці». Акцыю правялі амаль празь месяц пасьля сэрыі тэрактаў у аэрапорце і мэтро Брусэлю, ахвярамі якіх сталі 32 чалавекі, прыкладна трыста атрымалі раненьні.

Частка дэманстрантаў пачала шэсьце з раёну Моленбэк, які стаў вядомым у сувязі са шматлікімі паліцэйскімі апэрацыямі і затрыманьнем датычных да тэрарызму. На мітынгу пасьля заканчэньня шэсьця выступілі пацярпелыя ад тэрактаў у Брусэлі і сваякі загінулых. Удзельнікі мітынгу заклікалі да адзінства і да адмовы ад падзелу бэльгійцаў на абшчыны — «габрэяў», «уцекачоў», «мусульман».

Дэманстрацыя першапачаткова плянавалася на 27 сакавіка, але была адменена ў сувязі зь дзейным у краіне рэжымам надзвычайнага становішча і падвышанай пагрозай новых тэрарыстычных нападаў.

XS
SM
MD
LG