Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эквадоры ў выніку землятрусу загінулі каля 80 чалавек


У Эквадоры ў выніку моцнага землятрусу магнітудай 7,8, які адбыўся ў суботу ўвечары, загінулі ня менш за 77 чалавек, каля 600 атрымалі раненьні. Пра гэта заявіў віцэ-прэзыдэнт краіны Хорхе Глас.

Як паведамляе Associated Press, у зону стыхійнага бедзтва накіраваны 10 тысяч вайскоўцаў для правядзеньня выратавальнай апэрацыі.

Па дадзеных геалягічнай службы ЗША, эпіцэнтар землятрусу бы за 27 кілямэтраў ад прыбярэжнага гораду Муіснэ, ачаг знаходзіўся на глыбіні 19 кілямэтраў.

Паведамляецца пра шматлікія разбурэньні і пашкоджаньні будынкаў. Пашкоджаны дарогі, масты і лініі электраперадачаў.

Прэзыдэнт Эквадору Рафаэль Карэа падпісаў указ аб увядзеньні ў краіне надзвычайнага становішча.

Паводле дадзеных уладаў, гэта самы магутны землятрус у Эквадоры з 1979 году, калі загінулі 600 чалавек і 20 тысяч пацярпелі.

XS
SM
MD
LG