Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Ільля Новікаў: сілы Надзеі Саўчанкі на зыходзе, яна вычарпаная


Адзін з адвакатаў украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якая працягвае сухую галадоўку, Ільля Новікаў паведаміў пра рэзкае пагаршэньне яе стану здароўя, паведамляе «Ўкраінская праўда».

Адвакат падкрэсьліў, што яе сілы на зыходзе, яна вычарпаная. «Калі б учора сястра Надзеі — Вера не ўгаварыла яе пагадзіцца на кропельніцы, яе стан быў бы зусім цяжкі», — адзначыў ён.

Паводле Новікава, можна меркаваць, што яна пратрымаецца яшчэ некалькі дзён, да таго моманту, калі зьявіцца больш дакладнае разуменьне пэрспэктываў яе абмену. Ён адзначыў, што гэта можна будзе зразумець, зыходзячы з таго, што ў панядзелак, 18 красавіка, у Кіеве завершыцца працэс над расейцамі Аляксандрам Аляксандравым і Яўгенам Ерафеевым. Адвакат дадаў, што калі выявіцца, што расейскі бок не гатовы да абмену, у гэтым выпадку можна будзе чакаць новага ўмяшаньня эўрапейскіх і амэрыканскіх палітыкаў.

У суботу пра пагаршэньне стану здароўя Надзеі Саўчанкі паведаміў яе іншы адвакат Мікалай Полазаў.

22 сакавіка Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці прызнаў Надзею Саўчанку вінаватай у саўдзеле ў забойстве двух расейскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 году і прысудзіў ёй 22 гады пазбаўленьня волі. 5 красавіка прысуд уступіў у сілу, на другі дзень Саўчанка абвясьціла сухую галадоўку з патрабаваньнем вярнуць яе ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG