Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі зарабляюць Пуцін, Лукашэнка і Парашэнка


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у 2015 годзе штомесячна зарабляў каля 12 077 даляраў. За год прэзыдэнцкі заробак Пуціна склаў 8 891 777 расёйскіх рублёў, паведаміў сайт Крамля. А колькі зарабляе Аляксандар Лукашэнка?

Паводле дэклярацыі за 2014 год сярэднямесячны прыбытак Аляксандра Лукашэнкі складаў у эквіваленце $4 500. Пры гэтым адметна, што, паводле зьвестак самога Аляксандра Лукашэнкі, ягоны заробак штогод павялічваецца. Гэтак, у 2000 годзе кіраўнік Беларусі паведамляў, што зарабляе 265 даляраў за месяц. У 2005 годзе ў інтэрвію журналістам «ТВЦ-цэнтар» Аляксандар Лукашэнка сказаў, што зарабляе ўжо 1000–1100 даляраў. Калі ў 2014 годзе заробак Аляксандра Лукашэнкі адпавядаў 4500 даляраў, дык якія грошы ён зарабляе цяпер, калі з таго часу сярэдні заробак па краіне паменшыў амаль на пятую частку?

А як зарабляюць лідэры іншых суседніх з Беларусьсю краін і ці вагаюцца іх заробкі?

Паводле экспэртаў украінскага парталу кореспондент.net, у 2014 годзе гадавы заробак прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі раўняўся 11 600 даляраў. Варта заўважыць, што Пятро Парашэнка быў абраны прэзыдэнтам Украіны ў траўні 2014 году. У гады, калі прэзыдэнтам Украіны быў Віктар Януковіч памер заробку прэзыдэнта нібыта быў скарочаны, але заставаўся на ўзроўні 20-25 тысяч даляраў за год.

Для параўнаньня: прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд на той час зарабляў за год 230 тысяч даляраў, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэрон — 215 тысяч даляраў за год.

У Літве памер прэзыдэнцкага заробку вызначаны ў Законе аб прэзыдэнце і складае 55 базавых велічыняў службовага акладу палітыкаў, судзьдзяў, дзяржаўных службоўцаў. Гэта было каля 9 900 даляраў.

Штогадовы заробак прэзыдэнта Латвіі 50 да 55 тысяч эўра. Вядома, што ў часы крызісу пачатку 2010 гадоў прэзыдэнцкі заробак у Латвіі памяншаўся на 12%.

У Польшчы заробак прэзыдэнта вызначае Закон аб аплаце асобаў, што займаюць дзяржаўныя кіраўнічыя пасады. Яго суму складае асноўная плата, якая адпавядае 7 базавым велічыням, і функцыянальны дадатак — 3 базавыя велічыні. Паводле зьвестак з 2010 году гэта было каля 7 000 даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG