Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЧ: У Беларусі амаль кожнаму дзясятаму інфікаванаму народжанаму хвароба перадаецца ад маці


Рэспубліканскі цэнтар гігіены эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя абнародаваў трывожную статыстыку пра ВІЧ у Беларусі па стане на 1 красавіка 2016 году.

Усяго ў Беларусі зарэгістраваныя 20 472 выпадкі захворваньня на ВІЧ на, а жыць з гэтай хваробай цяпер працягваюць 15 850 чалавек. Такім чынам, у мінусе аказалася амаль 5 тысяч чалавек, ці прыкладна чацьвёртая частка. Статыстыка не ўказвае, з якой дакладна прычыны яны пайшлі з жыцьця, але адмыслоўцы мяркуюць, што ў пераважнай большасьці выпадкаў сьмерць гэтых людзей была зьвязаная з хваробай. Паведамляецца, што 2599 памерлых ВІЧ-пацыентаў былі ў стадыі СНІД.

  • Кожны чацьверты, хто меў ВІЧ, ужо памер.
  • Колькасьць ВІЧ-захворваньняў расьце.
  • Усё часьцей ВІЧ перадаецца палавым шляхам.
  • У Гомельскай вобласьці хворых на ВІЧ столькі ж, колькі ва ўсіх іншых абласьцях.
  • Кожнае дзясятае дзяцё ад хворай маці таксама з ВІЧ.

Назіраецца і тэндэнцыя — павялічэньне тэмпаў захворваньня.Сёлета са студзеня па красавік выяўлена 645 новых захворваньняў на ВІЧ, у той час як летась за той жа пэрыяд — 582. І гэта пры тым, што ў абсалютных лічбах колькасьць насельніцтва ў Беларусі скарацілася.

Якім спосабам перадаецца ВІЧ-інфэкцыя? Асноўнымі засталіся палавы шлях і праз забруджаныя шпрыцы пры ўжываньні наркотыкаў. Але апошнім часам доля тых, хто падхапіў ВІЧ праз палавыя кантакты стала большай. Цяпер такіх 72,1%. Частка захварэўшых на ВІЧ атрымалі інфэкцыю з нараджэньнем. Усяго за час дасьледаваньняў, гэта з 1987 году ад ВІЧ-хворых мацярэй нарадзілася 3195 дзяцей, зь іх дыягназ «ВІЧ-інфэкцыя» пацьвердзіўся ў 277 — гэта амаль кожны дзесяты навароджаны ад маці з ВІЧ.

Сярод рэгіёнаў зноў «лідзіруе» Гомельская вобласьць. Тут з 1987 году зарэгістравана 9067 захварэўшых на ВІЧ, працягваюць сваё жыцьцё больш за 6 тысяч. Колькасьць захварэўшых на ВІЧ у Гомельскай вобласьці параўнальная з усімі іншымі вобласьцямі разам узятымі без Менска. Усяго з 1987 году ў Менску было зарэгістравана 3627 захварэўшых на ВІЧ, працягваюць жыць 3147 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG