Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Мʼянмы вызваліў 63 палітвязьні


Раней абвінавачваньні былі зьнятыя з амаль 200 палітычных актывістаў. Новы прэзыдэнт Мʼянмы (Бірмы) Тхін Чжо быў прыведзены да прысягі ў мінулым месяцы.

Усяго з розных турмаў краіны было вызвалена 83 чалавекі, паведамляе BBC, 63 зь іх — былыя палітвязьні. У заяве прэзыдэнта, апублікаванай на старонцы ў Фэйсбуку, гаворыцца, што мэта амністыі — «усяліць у людзей радасьць і супакой і прымірыць нацыю перад Новым годам».

Двухтыднёвыя навагоднія сьвяты пачынаюцца ў Мʼянме ў сярэдзіне красавіка.

У лістападзе мінулага году партыя «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» выйграла прэзыдэнцкія выбары. Лідэр партыі і нобэлеўскі ляўрэат Аун Сан Су Чжы была адхіленая ад удзелу ў выбарах, бо яе муж і дзеці маюць брытанскае грамадзянства. Прэзыдэнцкія выбары выйграў яе паплечнік Тхін Чжо, ён стаў першым цывільным кіраўніком краіны за апошнія 50 гадоў.

XS
SM
MD
LG