Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 17 красавіка: дзень народзінаў першага старшыні ўраду БНР Язэпа Варонкі


Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць другі справа.
Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць другі справа.

У гісторыі

1818 — беларускі паэт Ян Чачот уступае ў падпольнае студэнцкае таварыства «Філаматаў». Урачыстасьць адбываецца на ўзьлеску пад Вільняй. Рэкамэндацыю Чачоту дае ягоны школьны сябра з Наваградку паэт Адам Міцкевіч. Гэтая падзея перадвызначыла як лёсы ўдзельнікаў таварыства, так і разьвіцьцё беларускай нацыянальнай ідэі на самым яе пачатку.

1905 — расейскі цар выдаў указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. У выніку ў Беларусі дзясяткі тысяч былых уніятаў адразу перайшлі ў каталіцтва. Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі.

1914 — у Беларусі адбылася першая авіяцыйная катастрофа на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. У выніку яе загінулі падпаручнік Вятчынкін і мэханік Кавальчук. Яны выпрабоўвалі самалёт «Ньюпар-IV», які на вышыні 300 мэтраў раптам пайшоў уніз.

1932 — заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Менску.

1982 — Каралева Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Лізавета II надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя адносіны з Індыяй і Ірляндыяй.

2009 — з нагоды перадачы запрашэньня беларускаму кіраўніцтву для ўдзелу ў саміце Ўсходняга партнэрства ў Празе чэскі прэзыдэнт Клаўс заявіў, што рукі Лукашэнку не падасьць.

У памяці

1790 — памёр Бэнджамін Франклін, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1891 — нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны і дзяржаўны дзяяч, першы старшыня ўраду БНР.

1894 — нарадзіўся Мікіта Хрушчоў, кіраўнік СССР.

1899 — нарадзілася народная артыстка Беларусі Лідзія Ржэцкая.

1931 — нарадзіўся Вацлаў Жыдліцкі, чэскі перакладчык беларускае літаратуры.

1935 — нарадзіўся Анатоль Клышка, беларускі мовазнаўца і крытык.

1936 — нарадзіўся Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.

1938 — нарадзіўся Васіль Лявонаў, былы міністар сельскай гаспадаркі Беларусі, адзін зь лідэраў апазыцыі.

1981 — нарадзіўся Юры Жаўноў, прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі.

2014 — у Мэксыцы ва ўзросьце 87 гадоў памёр ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Габрыэль Гарсія Маркес.

Цытата

«Не губляй час на чалавека, які не імкнецца правесьці яго з табой»

Габрыэль Гарсія Маркес

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG