Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Актывісты гісторыка-асьветніцкага аб’яднаньня «Вяртаньне памяці» распачалі традыцыйны летні сэзон талакі ў Курапатах, на месцы масавых расстрэлаў часоў сталінскіх рэпрэсій.

Талака — гэта добраўпарадкаваньне ўрочышча: прыборка сьмецьця, расчыстка тэрыторыі, усталяваньне крыжоў. Чарговы сэзон актывісты распачалі акцыяй «Няхай палеглым сьпяваюць птушкі», разьмясьціўшы на дрэвах каля двух дзесяткаў шпакоўняў. Талаку ў Курапатах у гэты дзень правялі таксама актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG