Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Рымскі Францыск заявіў пра салідарнасьць з уцекачамі і мігрантамі. 12 ўцекачоў паехалі зь ім у Рым


Папа сустракаецца з уцекачамі і мігрантамі на высьпе Лесбас 16 красавіка.

Папа сустракаецца з уцекачамі і мігрантамі на высьпе Лесбас 16 красавіка.

Папа Рымскі Францыск, патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей і арцыбіскуп Афінскі Еранім Другі падчас сустрэчы на ​​грэцкай высьпе Лесбас 16 красавіка падпісалі сумесны заклік да сусьветнай супольнасьці аб праявах салідарнасьці з уцекачамі.

У закліку адзначаецца, што Эўропа знаходзіцца на парозе аднаго з найбуйнейшых гуманітарных крызісаў з часоў заканчэньня Другой сусьветнай вайны. Вышэйшыя царкоўныя герархі лічаць, што сьвет ня можа ігнараваць масавыя парушэньні правоў людзей, якія падвяргаюцца перасьледам з-за рэлігійных перакананьняў або прыналежнасьці да этнічнай меншасьці.

Аўтары заявы выступаюць супраць нелегальных маршрутаў міграцыі, такіх як шлях з Турцыю ў Грэцыю праз Эгейскае мора і адзначаюць неабходнасьць распрацаваць праграмы па перасяленьні людзей з раёнаў ўзброеных канфліктаў.

Разам з папам у Італію зь Лесбаса паехалі 12 ўцекачоў, сярод якіх шасьцёра дзяцей. Прадстаўнікі папскага прастолу пацьвердзілі, што гэта тры мусульманскія сям’і, чые дамы былі зьнішчаныя падчас канфлікту ў Сырыі, і што Ватыкан бярэ на сябе адказнасьць за падтрымку гэтых сем’яў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG