Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст атрымаў пратакол за пікет супраць мяса: Калі б мы рэклямавалі каўбасы, ніхто б увагі не зьвярнуў


Мясны прылавак на Камароўскім рынку

Мясны прылавак на Камароўскім рынку

Актывіст Павел Сяргей атрымаў па пошце пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце на Камароўскім рынку у Менску.

«26 сакавіка, знаходзячыся на тэрыторыі крытага рынку па адрасе Менск, вул. Веры Харужай, 8, прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні супраць мясной індустрыі, публічна выказваў меркаваньні аб мясной прадукцыі, раздаваў улёткі, чым парушыў устаноўлены парадак правядзеньня пікетаваньня...» — цытуе пратакол праваабарончая арганізацыя «Вясна».

26 сакавіка маладыя людзі ў яркіх масках хадзілі з плякатамі па радах зь мясам у крытым павільёне і раздавалі ўлёткі за этычны і здаровы лад жыцьця.

«Думаю, што калі б мы займаліся раздачаю рэклямы нейкіх там каўбасаў, то ніхто б не зьвяртаў на нас увагі», — цытуе Паўла Сяргея «Вясна».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG