Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разуменьне


Лоўрэнс Алма-Тадэма, «Улюбёны паэт» (1888).

Лоўрэнс Алма-Тадэма, «Улюбёны паэт» (1888).

Еду ў родны чыгуначны горад — Лунінец. Мой спадарожнік— лунінецкі заатэхнік — вяртаецца з курсаў падвышэньня кваліфікацыі. Ён жыве на вуліцы, дзе нарадзілася я. Размаўляем пра малако і кароў, бо маё маленства — ня толькі цягнікі, а яшчэ і каровы-малако-сена. Спадарожнік просіць пачытаць мае вершы. «ЖываЯ» — называецца кніга, але я — амаль мёртвая, здарожыўшыся. «Нічога не зразумела» — чую сьцішанага чытача... Ды раптам заатэхнік аджывае, бо сустракае знаёмае: Белае возера, Чырвоная царква... Ён гартае кнігу далей і ўрэшце выносіць вэрдыкт: «Калі доўга чытаць, дык можна зразумець». І я аджываю, удзячная Лунінцу, бо каб ня ён, хто б чытаў мяне тут?

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG