Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сустрэча прайшла па маёй ініцыятыве», — Вікторыя Азаранка распавяла, як правяла з Лукашэнкам 6 гадзін


Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка

У інтэрвію расейскай газеце «Спорт-Экспресс» Вікторыя Азаранка адзначыла, што з Лукашэнкам яна сустракалася неаднаразова.

«Апошні раз — у кастрычніку мінулага году. Тады не было ні тэлекамер, ні сакратароў ... Ішла звычайная жывая гутарка, якая працягвалася шэсьць гадзін. Акрамя таго, я ведаю, што Аляксандар Рыгоравіч глядзіць усе мае матчы: або ў запісе ці ўжывую. Ён сам неаднаразова прызнаваўся мне ў гэтым», — кажа яна.

Азаранка адзначыла, што сустрэча з Лукашэнкам у кастрычніку 2015 года адбылася па яе ініцыятыве:

«Гэта была адна з самых цікавых гутарак у маім жыцьці. Сустрэча прайшла па маёй ініцыятыве: захацелася сустрэцца, я набрала тэлефонны нумар. Літаральна праз некалькі гадзін рушыў услед зваротны званок: „Вікторыя, вас чакаюць“. Мы сустрэліся ў той жа дзень ... Скончылася ўсё тым, што мне пачала названьваюць занепакоеная мама: яна падумала, што яе дачку скралі».

Інтэрвію расейскаму выданьню Азаранка дала напярэдадні матчу плэй-оф Сусьветнай групы Кубка Фэдэрацыі паміж зборнымі Расеі і Беларусі, які павінен пачацца сёньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG