Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Польшчы лічыць Расею больш небясьпечнай, чым «Ісламская дзяржава»


Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі

Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі

Міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі заявіў, што Расея ўяўляе пагрозу самому існаваньню эўрапейскіх краін і больш небясьпечная, чым тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Як адзначыў Вашчыкоўскі, выступаючы на міжнароднай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі ў славацкай Браціславе, дзеяньні Расеі ствараюць такую небясьпеку, таму што «гэтыя дзеяньні могуць зьнішчаць дзяржавы».

А вось крызіс з мігрантамі або дзейнасьць тэрарыстычных арганізацый, такіх, як «Ісламская дзяржава», сказаў польскі міністар, не прадстаўляюць пагрозы існаваньню Эўропы. На гэтай жа канфэрэнцыі міністар абароны Чэхіі Марцін Страпніцкі заклікаў да ўзмацненьня супрацоўніцтва ў НАТО ў сувязі з дзеяньнямі Расеі.

Ён зьвярнуў увагу, што Расея разглядае НАТО як ворага і адчувае абарончыя здольнасьці, увагу і рашучасьць Паўночнаатлантычнага альянсу абараняць сябе, у першую чаргу ў Балтыйскім рэгіёне. Але, на думку чэшскага міністра, цалкам ізаляваць Расею ў пытаньнях бясьпекі не варта.

У Балтыйскім моры на днях расейскія самалёты зьдзейснілі небясьпечны аблёт эсмінца ЗША, што ў Вашынгтоне назвалі непрафэсыйнымі дзеяньнямі расейскіх лётчыкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG