Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данбас: місія АБСЭ адзначае «рэзкае пагаршэньне сытуацыі» ў зоне канфлікту


За апошнія дні парушэньні фіксаваліся як з боку сэпаратыстаў, так і з боку ўкраінскай арміі.

Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) канстатуе значнае пагаршэньне Сытуацыі на Ўсходзе Ўкраіны. Нягледзячы на пагадненьне аб спыненьні агню, становішча ў Данбасе абвастраецца ўжо на працягу многіх месяцаў.

Толькі ў мінулы чацьвер назіральнікі АБСЭ зафіксавалі больш за 4 тысячы парушэньняў перамір’я, паведаміў старшыня спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ва Ўкраіне Эртугрул Апакан, выступаючы ў пятніцу ў Кіеве. Ён выказаў шкадаваньне ў сувязі з тым, што абодва бакі канфлікту ігнаруюць заклікі праяўляць стрыманасьць.

Намесьнік старшыні місіі АБСЭ Аляксандр Хуг паведаміў на брыфінгу ў Данецку, што, паводле дадзеных на 14 красавіка, у адным толькі раёне Аўдзееўка і Ясінаватай зафіксавана амаль 4,5 тысячы парушэньняў рэжыму спыненьня агню. Ён сказаў, што наведаў абодва бакі лініі судакрананьня і прыйшоў да высновы, што рэжым перамір’я парушаюць як прарасейскія сэпаратысты, так і ўкраінскія войскі.

«Абстрэлы вядуцца з такой інтэнсіўнасьцю, што часам нельга дакладна палічыць парушэньні», — адзначыў Аляксандр Хуг. Ён таксама паведаміў, што назіральнікі рэгулярна фіксуюць ўстаноўку новых мін абодвума бакамі канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG