Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Яраслаўлі з дому Нямцова прыбралі памятную шыльду


Выконваючы абавязкі мэра Яраслаўля Аляксей Малюцін паведаміў, што таблічку дэмантавала кіруючая кампанія.

У найбліжэйшы час, паводле словаў Аляксея Малюціна, таблічку перададуць у раённую адміністрацыю.

Шыльда на доме, дзе жыў Барыс Нямцоў (вуліца Трэфалева ў Яраслаўлі) была ўстаноўлена ў гадавіну забойства апазыцыйнага палітыка 27 лютага 2016 году.

5 сакавіка на 500 рублёў за ўстаноўку Шыльды аштрафавалі дэпутата Яраслаўскай абласной думы Васіля Цапенду. Штраф быў накладзены пасьля заключэньня камісіі па разглядзе адміністрацыйных правапарушэньняў Кіраўскага і Ленінскага раёнаў Яраслаўля.

Імем Нямцова ў Вільні будзе названа вуліца ці сквэр. У Кіеве ў гонар Нямцова пераймянуюць Повітрафлоцкі праспэкт. Улады Масквы ад ідэі ўвекавечыць памяць палітыка адмовіліся.

Сьледзтва лічыць забойства Нямцова заказным, але хто быў заказчыкам і што стала прычынай забойства — па-ранейшаму незразумела.

Па падазрэньні ў арганізацыі забойства арыштаваныя пяць чалавек: намесьнік камандзіра чачэнскага батальёна МУС «Поўнач» Заур Дадаеў, стрыечныя браты Анзор і Шадзід Губашавы, а таксама Хамзат Бахаеў і Тамерлан Эскерханаў. У непасрэднай арганізацыі злачынства падазраюць Руслана Мухудзінава — кіроўцу былога афіцэра чачэнскага батальёну «Поўнач» Руслана Герамеева. Герамееў і Мухудзінаў абвешчаныя ў міжнародны вышук, яны, верагодна, знаходзяца за мяжой Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG